Беларусь пачала выдаваць візы праз візавыя цэнтры, першая краіна — Індыя

Скрыншот з сайта vfsglobal.com
Скрыншот з сайта vfsglobal.com

Беларусь адкрыла ў Індыі пяць візавых цэнтраў. Яны размешчаны ў гарадах Дэлі, Бангалор, Калькута, Мумбай, Чэнай. Падаваць дакументы візавых заявак на беларускую візу праз візавыя цэнтры могуць грамадзяне Індыі і яшчэ 74 краін. Аператар візавых цэнтраў Беларусі ў Індыі — кампанія VFS Global. Ёй належаць візавыя цэнтры шэрагу еўрапейскіх дзяржаў, якія працуюць у Беларусі.

"Пачатак працы па візавых пытаннях з VFS Global — гэта важны крок для развіцця ўязнога турызму ў Беларусь у Паўднёва-Усходняй Азіі. Новы падыход адлюстроўвае наша імкненне спрасціць перасоўванне грамадзян паміж Індыяй і Беларуссю, што мае вялікае значэнне для плённага двухбаковага супрацоўніцтва", — заявіў пасол Беларусі ў Індыі Андрэй Ржавускі.

Як піша індыйскае выданне Businessworld, у апошнія гады колькасць турыстаў, якія прыязджаюць з Індыі ў Беларусь стабільна расце. Штогод па беларускую візу звяртаюцца каля 1200 грамадзян Індыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі