Беларус падаў заяўку на польскі адбор на "Еўрабачанне-2024"

Дмитрий Савьян — @pan_savyan

Дзмітрый Саўян  / @pan_savyan

Беларус Дзмітрый Саўян падаў заяўку на польскі адбор на "Еўрабачанне-2024". Ён выступае як акцёр і стэндап-комік, у TikTok вядомы як Pan Savyan. З такім псеўданімам ён і прэтэндуе на ўдзел у шоў.

Патрапіць на конкурс Саўян хоча з песняй "W Kolorku Amaretto". Ідэю для кампазіцыі ён узяў з жыцця. Беларус распавядае, што выпадкова падслухаў размову дзвюх жанчын пра тое, як адна з іх набыла блузку колеру амарэта.

Некаторыя тыктокі Дзмітрыя Саўяна сталі віруснымі. Напрыклад, з рэфрэнам: "Іду на працу, вяртаюся з працы, уоў-уоў-уоў, а калі ўікэнд?" на польскай мове.

Дачатку расійскай агрэсіі беларус жыў у Кіеве, пасля пераехаў у Польшчу, дзе раней скончыў двухгадовы акцёрскі курс. Саўян працягвае здымацца ў кіно.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі