Беларусь перастала быць любімай краінай для адпачынку ў расіян

Цяпер ім больш падабаецца ездзіць у Турцыю / pixabay
Цяпер ім больш падабаецца ездзіць у Турцыю / pixabay

Беларусь перастала ўзначальваць спіс любімых кірункаў расіян, піша РБК. Сёлета ў рэйтынгу яе абышла Турцыя.

У аналізе дадзеных не ўлічваліся паездкі карацей за два дні і даўжэй за 31 дзень.

Год таму расіяне пачалі ездзіць у Беларусь на "шоп-туры" — у Мінску працягвалі працаваць крамы шэрагу брэндаў, якія зачыніліся ў Расіі з пачаткам яе ўварвання ва Украіну.

Пасля абвяшчэння ў Расіі мабілізацыі, расіяне прыязджалі ў нашу краіну, каб пазбегнуць ўручэння позвы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі