Беларусь плануе выпускаць беспілотнікі разам з Расіяй

Беларусь плануе выпускаць беспілотнікі разам з Расіяй

У Беларусі плануецца стварыць сумесны з Расіяй цэнтр па выпуску беспілотнікаў. Пра такія планы паведаміў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў.

"Учора група расійскіх навукоўцаў наведала НПЦ шматфункцыянальных беспілотных комплексаў НАН Беларусі. Яны вельмі зацікавіліся нашымі распрацоўкамі, адзначылі, што яны эфектыўныя, канкурэнтаздольныя, адпавядаюць сусветным патрабаванням. Думаю, што мы яшчэ будзем абмяркоўваць прапанову расійскага боку стварыць у нас сумесны цэнтр або, можа быць, лабараторыю", — цытуе БЕЛТА словы Гусакова.

Кіраўнік НАН Беларусі заявіў, што беларуская і расійская акадэміі маюць шэраг сумесных лабараторый і навукова-практычных цэнтраў. Сумесныя праекты яны распрацоўваюць у разнастайных галінах: фармпрадукцыі, новых матэрыялаў, нанаіндустрыі. "Мы аб'яднаем нашы намаганні ў галіне космасу. Супрацоўнічаем і ў галіне сельскай гаспадаркі і сельскагаспадарчай тэхнікі", — пералічыў Гусакоў.

Сумеснае пасяджэнне прэзідыумаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Расійскай акадэміі навук праходзіць у Мінску 26 траўня. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі