Беларус прыехаў з ЗША, яго затрымалі ў мінскім аэрапорце і будуць судзіць
Ужо ў Нацыянальным аэрапорце Мінск яго схапілі сілавікі
28-гадовы беларус прыехаў з ЗША, яго затрымалі ў мінскім аэрапорце і будуць судзіць. Высветлілася, што ён 6 гадоў знаходзіўся ў вышуку "за ўхіленне ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу".
Як паведамляе мінская пракуратура, у красавіку 2016-га малады чалавек не з'явіўся ў ваенкамат для праходжання медыцынскага агляду. Неўзабаве ён з'ехаў за мяжу, жыў у ЗША, дзе ажаніўся на грамадзянцы Беларусі. У іх нарадзілася дачка.
У канцы мінулага года беларус вярнуўся на радзіму, але ўжо ў Нацыянальным аэрапорце Мінск яго схапілі сілавікі. Ад таго часу ён знаходзіцца пад вартай. Пракуратура Цэнтральнага раёна сталіцы ўжо накіравала крымінальную справу ў суд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.