“Беларус” Стывен Сігал у Кыргызстане стаў качэўнікам-буратам

“Беларус” Стывен Сігал у Кыргызстане стаў качэўнікам-буратам

Тур галівудскай зоркі Стывена Сігала па краінах былога СНД працягваецца. З Беларусі, дзе нібыта знайшліся карані акцёра, ён паляцеў у Кыргызстан. Аказалася, што і там у яго жывуць... браты. Маўляў, бацька амерыканца быў буратам, а маці індыянкай. А ад бурата да кыргыза рукой падаць.

 

“Беларус” Стывен Сігал у Кыргызстане стаў качэўнікам-буратам
Фота: president.kg

Мінская праграма Сігала была разнастайнай. Пікам стала сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам на яго агародзе. У Бішкеку акцёр таксама пабачыўся з мясцовым кіраўніком краіны Атамбаевым. Праўда, абышлося без морквы, затое госця пачаставалі галавой барана: "Бешбармак — лепшае, што я еў", потым прызнаецца Сігал. 

З беларускага эксперта па віртуальных бітвах у Кыргызстане ён ператвараецца ў рэальнага качэўніка на кані і бярэ ўдзел у адкрыцці сусветных гульняў качэўнікаў у якасці пасла добрай волі. Да таго ж, майстра адзінаборстваў запрашаюць стаць інструктарам па айкідо ў Кыргызстане. Больш за тое, Сігал раскрывае ў сонечнай краіне сярэдняй Азіі і свой талент гітарыста: дае дабрачынны канцэрт у мясцовым рэстаране "Фрунзэ". 

 

Цікава, што ў сваіх акаўнтах ў Instagram i Twitter Сігал амаль ніякім чынам не абазначыў сябе ў Беларусі. Хіба што зрабіў рэтвіт артыкула іспанскай версіі АР пра сваю сустрэчу з Лукашэнкам.


Затое фота і відэа з Кыргызстана, у тым ліку з прэзідэнтам краіны, — на любы густ!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі