Беларусь унясе 5 млн рублёў у статутны фонд біятэхналагічнай карпарацыі

Беларусь унясе 5 млн рублёў у статутны фонд біятэхналагічнай карпарацыі

Сёлета Міністэрства фінансаў унясе ў статутны фонд закрытага акцыянернага таварыства "Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя" (БНБК) крыху больш за 5 млн рублёў. Грошы будуць пералічаныя з рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду. Адпаведнае рашэнне прынятае пастановай урада №661 ад 12 верасня. Падпісаў яе прэм'ер-міністр Сяргей Румас.

Беларусі належыць 25% акцый у статутным фондзе кампаніі. Унесеныя грошы дазволяць нашай дзяржаве захаваць сваю долю. 

БНБК — адзін з самых маштабных праектаў апошніх гадоў, адзначае tut.by. Кампанія будзе спецыялізавацца на выпуску незаменных амінакіслот. Інвестыцыі ў гэты праект склалі каля 700 мільёнаў долараў. Памер статутнага фонду БНБК складае 10 мільёнаў долараў, але да канца года ён будзе павялічаны да 20 мільёнаў, а ў 2019 годзе вырасце да 35 мільёнаў.

Паводле неафіцыйных звестак, за замежнымі кампаніямі, якія маюць 45% акцый (дзве шатландскія — Maxforce LP і Altastar LP і дзве эмірацкія — Al Salaam Biotech Investments Ltd. ды Al Ziad Agro Investments Ltd.), могуць стаяць інтарэсы былога кіраўніцтва Кыргызстана.

Будаўніцтва комплексу пачалося ў ліпені. Ключавыя аб'екты плануецца запусціць ужо праз тры гады. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі