Беларус увайшоў у дзясятку наймацнейшых у індывідуальнай гонцы на ЧЕ па біятлоне
На адкрытым чэмпіянаце Еўропы па біятлоне беларус Сяргей Бачарнікаў заняў сёмае месца ў індывідуальнай гонцы. Турнір праходзіць у польскім горадзе Душнікі-Здруй, перадае БЕЛТА.
На трасе беларус зрабіў адзін промах і саступіў пераможцу 1 хвіліну 53,2 секунды. Першым стаў расіянін Аляксандр Логінаў, які пераадолеў дыстанцыю ў 20 км за 49 хвіл. 54,3 сек., зрабіўшы адзін промах. Другое месца заняў балгарын Красімір Анеў: ён не зрабіў ніводнага промаху, але саступіў лідару 11,4 сек. Трэцяе месца дасталася расіяніну Аляксей Слепаву.
Акрамя Бачарнікава ў гонцы прымалі ўдзел беларусы Дзмітрый Абашаў і Раман Ялётнаў — яны занялі 37-е і 77-е месцы адпаведна.
27 студзеня на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне пройдзе мужчынскі спрынт на 10 км.