Беларусь з афіцыйным візітам наведае прэзідэнт Туркменістана

Беларусь з афіцыйным візітам наведае прэзідэнт Туркменістана

Беларусь з афіцыйным візітам наведае прэзідэнт Туркменістана. Гурбангулы Бердымухамедаў будзе знаходзіцца ў нашай краіне 11-12 траўня, інфармуе БЕЛТА.

Адзначаецца, што запланаваныя перамовы беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Туркменістана. Мяркуецца, што спачатку яны правядуць сустрэчу ў фармаце сам на сам, а пасля — у пашыраным складзе. Гаворка пойдзе найперш пра двухбаковае супрацоўніцтва краін ва ўсіх сферах, пра знакавыя праекты, якія ўжо рэалізуюцца, ці яшчэ толькі запланаваныя. Будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў.

У праграме візіту Гурбангулы Бердымухамедава ёсць пасадка дрэва на Алеі ганаровых гасцей каля Палаца Незалежнасці. Разам з Лукашэнкам ён паўдзельнічае ў цырымоніі адкрыцця комплекса будынкаў пасольства Туркменістана ў Беларусі.

Папярэдні раз прэзідэнт Туркменістана наведваў нашу краіну ў снежні 2015 года (на здымку знізу).

Беларусь з афіцыйным візітам наведае прэзідэнт Туркменістана
Фота: БЕЛТА
Беларусь з афіцыйным візітам наведае прэзідэнт Туркменістана
Аляксандр Лукашэнка сустракае Гурбангулы Бердымухамедава ў кастрычніку 2014 года. Фота прэс-службы кіраўніка Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі