Беларусь з мінімальным лікам прайграла Паўночнай Ірландыі ў адборы на Еўра-2020

Беларусь з мінімальным лікам прайграла Паўночнай Ірландыі ў адборы на Еўра-2020

Зборная Беларусі па футболе з мінімальным лікам: 0:1 — прайграла камандзе Паўночнай Ірландыі. Гульня прайшла на “Барысаў-Арэне” ўвечары 11 чэрвеня. Гэтая параза пазбавіла беларусаў апошніх магчымасцяў трапіць на наступны чэмпіянат Еўропы праз кваліфікацыйны турнір.

У гэтым матчы галоўны трэнер беларусаў Ігар Крывушэнка вырашыў не мяняць малюнак гульні — як і з немцамі напярэдадні, з Паўночнай Ірландыяй наша каманда гуляла ад абароны, з мінімумам небяспечных момантаў. Беларусы упэўнена ішлі на нічыю, але на 86-й хвіліне Пэддзі Макнэйр прадраўся скрозь беларускую абарону і з вострага вугла трапна прабіў па варотах Аляксандра Гутара.

Гэта чацвёртая параза беларусаў запар. Да гэтай гульні наша каманда саступіла Нідэрландам (0:4), той жа Паўночнай Ірландыі (1:2) і Нямеччыне (0:2).

Але ў зборнай Беларусі ўсё ж ёсць шанец патрапіць на Еўра-2020. Для гэтага трэба будзе выйграць міні-турнір для пераможцаў турніру Лігі нацый, дзе нашай камандзе будуць супрацьстаяць спярша зборная Грузіі, а пасля пераможца матча Косава — Паўночная Македонія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі