Беларусь забараніла ўвоз латвійскіх шкарпэтак і цэглы
У Беларусі закрыццё "Сілэнэ" назвалі "беспадстаўным"
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі заявіў пра "адказ" на рашэнне латвійскага боку закрыць адзін з пунктаў пропуску на мяжы з РБ. Урад Беларусі агучыў пералік тавараў, якія забаронена ўвозіць і прадаваць на тэрыторыі нашай краіны. З Латвіі нельга прывозіць каву, джэмы, жэле фруктовае, мармелады, садавіну, арэхі, сокі, ваду, піва, моцныя спіртныя напоі, калготы, панчохі, гольфы, шкарпэткі, цэглу, блокі і аналагічныя вырабы з керамікі.
Латвія закрыла пункт пропуску "Сілэнэ" (з беларускага боку — "Урбаны") на мяжы з Беларуссю ў верасні. Закрыццё тлумачылася вялікай колькасцю выпадкаў незаконнага перасячэння мяжы з боку РБ, а таксама неабходнасцю перадыслакацыі рэсурсаў. У Беларусі закрыццё "Сілэнэ" назвалі "беспадстаўным".
Цяпер на беларуска-латвійскай мяжы застаецца толькі адзін дзейны пункт пропуску — "Патэрніекі" (з беларускага боку — "Грыгароўшчына").
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.