Беларусь засыпае: у Гродне — коркі, у Мінску дрэнна ходзіць транспарт

Гродна засыпае з раніцы / vk.com/grodnogai
Гродна засыпае з раніцы / vk.com/grodnogai

Праз моцны снег сіноптыкі абвясцілі на 4 лютага аранжавы ўзровень небяспекі. Белгідрамет папярэдзіў, што днём у чацвер у цэнтральных і ўсходніх раёнах рэспублікі чакаюцца моцныя ападкі.

Праблемы з-за снегападу ўжо паўсталі на захадзе. Гродна ўстаў у 9-ці бальных корках.

У Мінску раніцай з-за надвор'я спыняліся тралейбусы ў раёне вуліцы Янкі Купалы, паведаміў "Мінсктранс" у сваім Telegram-канале. Рух быў адноўлены толькі праз дзве гадзіны.

Мяркуецца, снег будзе ісці да вечара. У сувязі з гэтым службы рэкамендуюць па магчымасці ўстрымацца ад паездак па горадзе на асабістым аўтатранспарце, а машыну прыпаркаваць удалечыні ад дрэў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі