Беларусь згуляе з Балгарыяй у кваліфікацыі да чэмпіянту свету па футболе

Беларусь згуляе з Балгарыяй у кваліфікацыі да чэмпіянту свету па футболе

Зборная Беларусі па футболе сёння, 13 лістапада, згуляе з камандай Балгарыі ў адборачным матчы да чэмпіянату свету 2018 года. Матч пройдзе ў Сафіі і пачнецца ў 20.00 паводле беларускага часу. Жывую трансляцыю сустрэчы можна паглядзець на тэлеканале “Беларусь 2”.

У групавым раундзе кваліфікацыі нашы футбалісты пакуль што выступалі няўдала. Беларусы мелі ў сябе дома дзве нічыі — з Францыяй (0:0) і з Люксембургам (1:1), а таксама адну паразу ў гасцях ад Галандыі (1:4). Балгарыя з’яўляецца цяжкім сапернікам для “белых крылаў” — у пяці ранейшых сустрэчах беларусы толькі аднойчы выйгравалі.

На сёння турнірнае становішча ў групе А, дзе выступаюць падапечныя Аляксандра Хацкевіча, выглядае наступным чынам: Францыя — 10 ачкоў, Швецыя — 7, Нідэрланды — 4, Балгарыя — 3, Беларусь — 2, Люксембург — 1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі