Беларуса, асуджанага за антырасійскі запіс, затрымалі на выхадзе з калоніі

Беларуса, асуджанага за антырасійскі запіс, затрымалі на выхадзе з калоніі

Беларускі грамадзянін Кірыл Сілівончык, асуджаны ў Расіі за заклік вярнуць Крым, адбыў тэрмін зняволення — і зноў быў затрыманы на выхадзе з калоніі. Як паведамляе “Наша Ніва” са спасылкай на расійскія рэсурсы, тэрмін зняволення беларуса заканчваўся 16 снежня. Ён выйшаў з калоніі-пасялення пад Ніжнім Ноўгарадам і адразу быў затрыманы паліцыяй. Цяпер Сілівончыка змясцілі ў цэнтр часовага ўтрымання для замежных грамадзян.

Пазней Сормаўскі раённы суд завочна пазбавіў Сілівончыка свабоды яшчэ на тры месяцы, паколькі Мінюст Расіі абвясціў яго персонай нон-грата. Цягам трох наступных месяцаў Сілівончыка маюць дэпартаваць з Расіі. Але гэтага моманту ён будзе чакаць у міграцыйнай турме.

23-гадовы гамяльчанін Кірыл Сілівончык працаваў сісадмінам на ваенным заводзе ў Ніжнім Ноўгарадзе. Ён змясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Вконтакте запіс з заклікам вярнуць Крым Украіне. 18 снежня 2014 года яго затрымалі на працоўным месцы і адправілі ў СІЗА. Пасля гэтага хлопец быў асуджаны да двух гадоў зняволення.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі