Беларуса, які праз балоты ўцёк ва Украіну, затрымалі для выдварэння

Беларус можа звярнуцца да міграцыйнай службы па атрыманне міжнароднай абароны

Беларус можа звярнуцца да міграцыйнай службы па атрыманне міжнароднай абароны / Telegram

Беларуса, які праз балоты ўцёк ва Украіну, затрымалі для далейшага прымусовага выдварэння за межы гэтай краіны, паведамляе Радыё Свабода. Мужчыну адправілі ў пункт часовага знаходжання іншаземцаў і асоб без грамадзянства. Яго затрымалі на тэрмін, не большы за шэсць месяцаў. Згодна з заканадаўствам Украіны, грамадзянін Беларусі ў часе знаходжання ў такім пункце можа звярнуцца да міграцыйнай службы па атрыманне міжнароднай абароны або статусу ўцекача.

Здарэнне адбылося 24 кастрычніка ў Ровенскай вобласці. Беларус прыйшоў з Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, але прайшоў толькі каля 800 метраў па ўкраінскай тэрыторыі, як быў затрыманы памежнікамі. Суд аштрафаваў парушальніка на 240 долараў за незаконнае перасячэнне мяжы.

Беларус расказаў, што працаваў токарам на рачным порце ў Пінску і выступае супраць "палітычнага рэжыму ў Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі