"Віцебск" у даданыя хвіліны вырваў перамогу ў гасцях у "Славіі"
Заўзятары "Славіі" расчараваныя
У пятніцу стартаваў 17-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Віцебск" у даданыя хвіліны вырваў перамогу ў гасцях у "Славіі" — 2:1.
У суботу згуляюць БАТЭ і "Нафтан", "Смаргонь" і брэсцкае "Дынама", "Шахцёр" і "Іслач". У нядзелю сустрэнуцца "Слуцк" і "Тарпеда-БелАЗ", "Нёман" і "Гомель", "Арсенал" і "Днепр". Паядынак мінскага "Дынама" і "Мінска" перанесены.
У першынстве лідыруе "Тарпеда-БелАЗ" — 36 ачкоў, у мінскіх дынамаўцаў 35 і матч у запасе, у "Нёмана" — 33 ачкі і таксама матч у запасе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.