Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Кеніі
Афрыка
Савет Міністраў прыняў рашэнне аказаць гуманітарную дапамогу Кеніі на суму больш за 638 тысяч беларускіх рублёў. Пра гэта гаворыцца ў пастанове, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У рамках дапамогі ў афрыканскую краіну адправяць мясныя кансервы, медыцынскія прэпараты, пюрэ з ягад і садавіны, сухафрукты і гэтак далей. Усяго больш за 20 пазіцый. Адказнымі за падрыхтоўку прадуктаў і медыкаментаў прызначаныя Міністэрства аховы здароўя і канцэрн "Белдзяржхарчпрам".
Дастаўка гуманітарнай дапамогі будзе арганізавана Міністэрствам транспарту і камунікацый і Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, а ажыццявіць яе авіякампанія "Трансавіяэкспарт".
У траўні Беларусь ужо аказвала дапамогу Зімбабвэ. Тады было вырашана адправіць “сяброўскай краіне” дапамогу на 1,24 млн беларускіх рублёў. Спіс тавараў складаўся з 60 пазіцый. Увесну гэтая краіна змагалася з наступствамі катастрафічнай засухі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.