У Чадзе затрымалі не толькі расіян, але і грамадзяніна Беларусі

У аэрапорце сталіцы Чада Нджамены замежнікаў утрымліваюць "без тлумачэння прычын"

У аэрапорце сталіцы Чада Нджамены замежнікаў утрымліваюць "без тлумачэння прычын" / dpa

У Чадзе затрымалі не толькі расіян, але і грамадзяніна Беларусі. Гэта вынікае з паведамлення МЗС РФ.

Было вядома, што з 19 верасня ў аэрапорце сталіцы Чада Нджамены "без тлумачэння прычын" утрымліваюцца грамадзяне Расіі Максім Шугалей і Самер Суэйфан (гэта была іх не першая паездка ў гэтую краіну). Беларус А. Дзенісевіч быў затрыманы 21 верасня. Пра яго асобу пакуль інфармацыі няма. У адзін са згаданых дзён там быў затрыманы і расіянін Цароў.

Расійскае пасольства ў Чадзе кантактуе з мясцовымі ўладамі і высвятляе сітуацыю. А МЗС РФ зрабіла ўжо нейкія крокі для "найхутчэйшага вызвалення расіян і беларуса".

У 2019-м Шугалей і Суэйфан, якіх называюць сацыёлагамі, былі затрыманыя ў Лівіі па падазрэнні ў спробе паўплываць на мясцовыя выбары. Іх удалося вызваліць толькі праз паўтара года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі