Сірыл Рамафоса ізноў абраны прэзідэнтам ПАР
Сірыл Рамафоса
Сірыл Рамафоса зноў заняў пасаду прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Абранне адбылося на першым паседжанні Нацыянальнай асамблеі, праведзеным у Міжнародным канферэнц-цэнтры Кейптаўна, паведамляе “Афрыканскі нацыянальны кангрэс” (АНК).
Гэтая падзея стала магчымай дзякуючы кааліцыйнай дамове паміж кіруючым АНК і апазіцыйнымі партыямі, пра што піша выданне BBC. У выніку фармавання новага ўрада нацыянальнага адзінства аб'ядналіся АНК Рамафосы, правацэнтрысцкі Дэмакратычны альянс (DA) і некалькі меншых партый.
У сваёй пераможнай прамове Рамафоса прывітаў новую кааліцыю і падкрэсліў, што выбаршчыкі чакаюць ад сваіх лідэраў "рэальных дзеянняў і сумеснай працы на карысць усіх грамадзян нашай краіны".
АНК атрымаў 40% галасоў, у той час як DA заняла другое месца з 22%. Генеральны сакратар АНК Фікіле Мбалула назваў кааліцыйную дамову "выдатным дасягненнем". Наступным крокам Рамафосы стане размеркаванне міністэрскіх пастоў, у тым ліку для чальцоў DA.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.