Беларусам параілі пазбягаць басейнаў у Турцыі з-за віруса Каксакі

Беларусам параілі пазбягаць басейнаў у Турцыі з-за віруса Каксакі

Беларусам параілі пазбягаць басейнаў у Турцыі з-за віруса Каксакі. Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала рэкамендацыі для турыстаў. Адзначаецца, што спецыялісты адной з расійскіх страхавых кампаній зафіксавалі рост зваротаў з-за вірусу Каксакі ў Турцыі. У траўні-чэрвені сёлета іх зафіксавалі 260. Колькасць расіян, якія звярнуліся летам у медустановы па страхоўцы з захворваннем, выкліканым згаданым вірусам, не перавышае 1% ад усіх страхавых выпадкаў па Турцыі, паведамляе сайт ria.ru. Згадваюцца курорты Белек, Кемер, гатэлі Nashira, Starlight, Limak Limra, Papillon belvill. У адным з пяцізоркавых гатэляў вірусам Каксакі заразіліся амаль усе дзеці, якія купаліся ў басейне. І хоць назіраецца тэндэнцыя да павелічэння колькасці хворых, спецыялісты пакуль не гавораць пра павышаную небяспеку. А турэцкія медыцынскія ведамствы ўвогуле пра яе маўчаць.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі інфармуе, што вірус распаўсюджваецца фекальна-аральным шляхам (калі чалавек не памыў рукі пасля прыбіральні), а таксама праз дыхальныя сакрэты. Захворванні, выкліканыя згаданым вірусам, можна пераблытаць з ветранай воспай ці з стаматытам (пацвердзіць, ці насамрэч захворванне выклікаў вірус Каксакі, можна толькі пасля лабараторнага даследавання). Найчасцей захворванне працякае ў лёгкай форме.

Спецыялісты раяць беларусам для прафілактыкі інфекцыі выконваць асабістую гігіену на курортах, старацца пазбягаць купання ў басейнах і ўдзелу ў масавых дзіцячых мерапрыемствах (90% выпадкаў інфекцыі ўзнікае менавіта ў дзяцей). Пры з’яўленні ў дзяцей сімптомаў, іх бацькам трэба неадкладна звярнуцца да лекара. Сімптомы наступныя: высокая тэмпература, дыярэя, ваніты, сып на целе, маленькія болечкі на слізістай абалонцы рота.

Беларусам параілі пазбягаць басейнаў у Турцыі з-за віруса Каксакі
Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі