"Беларусбанк" перастаў выдаваць крэдыты на жыллё паводле ўказа №240

"Беларусбанк" перастаў выдаваць крэдыты на жыллё паводле ўказа №240

"Беларусбанк" перасьаў прымаць новыя заяўкі на крэдыт для будаўніцтва або рэканструкцыю жылля з выкарыстаннем субсідыі на яго пагашэнне паводле ўказа №240. 

"Так, на цяперашні момант гэты від крэдытавання банкам прыпынены", — паведамілі парталу TUT.by у кантакт-цэнтры банка. У банку пакуль не ведаюць, калі крэдытаванне будзе адноўленае.

Згодна з указкам №240 субсідыю могуць атрымаць некаторыя катэгорыі грамадзян, у тым ліку шматдзетныя сем'і. Раней у банку казалі, што сёлета на крэдытную падтрымку шматдзетных сем'яў паводле ўказа №240 накіруюць 680 мільёнаў рублёў.

"Беларусбанк" па-ранейшаму выдае льготныя крэдыты на жыллё паводле ўказа №13, а таксама крэдыты на нерухомасць па сістэме будаўнічых ашчаджэнняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі