"Беларусьфільм" здыме кіно пра аб'яднанне Усходняй і Заходняй Беларусі
!["Беларусьфільм" здыме кіно пра аб'яднанне Усходняй і Заходняй Беларусі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kino-2207-2.jpg.webp?itok=d2Mf4HFz)
На "Беларусьфлільме" ідзе падрыхтоўка да здымак кінафільма пра аб'яднанне Усходняй і Заходняй Беларусі ў 1939 годзе. Называцца ён будзе "Мы — едины". Пра гэта піша "Спутнік" са словаў гендырэктара кінастудыі Уладзіміра Карачэўскага. Ён ахарактарызаваў стужку як нацыянальны кінапраект.
"Гэта праект пад працоўнай назвай "Мы — едины", рэжысёр Іван Крываручка. Цяпер ідзе падрыхтоўка да здымак", — кажа гендырэктар.
Зацвярджаць праект будзе экспертная рада на чале з прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам. Сёння ён прыехаў на "Беларусьфільм".
Летась дзень аб'яднання Усходняй і Заходняй Беларусі — 17 верасня — быў абвешчаны дзяржаўным святам, Днём нацыянальнага адзінства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.