Беларуска стала лаўрэаткай міжнароднага фестывалю “OPPA-2015” у Варшаве
Лаўрэаткай 33-га міжнароднага фестывалю “OPPA-2015”, які прайшоў у Варшаве, стала аўтар-выканаўца з Мінску Вольга Акуліч.
OPPA — Міжнародныы фестываль бардаў. У ім удзельнічалі не толькі польскія, але таксама беларускія, літоўскія, расійскія, украінскія, нямецкія, ірландскія аўтары. У 2006 годзе Гран-пры конкурсу выйграла беларуска Таццяна Беланогая. Гэта, дарэчы, быў адзіны выпадак, калі Гран-пры конкурсу атрымаў не польскі аўтар.
Сёлета ў фінал конкурсу выйшлі тры беларускія аўтары — гродзенка Вольга Калмакова, мінчанкі Наталля Нікіціна і Вольга Акуліч. Гродзенец Юрый Дубовік з гуртом “Вочы” быў адсеяны ў паўфінале.
Па выніках канцэрту фіналістаў Вольга Акуліч увайшла ў “Залатую пяцёрку” лаўрэатаў. Уладальніцай Гран пры стала польская аўтарка Барбара Беут (Barbara Beuth).
Дарэчы, акампаніятарам для Акуліч выступіў вядомы музыкант Юры Несцярэнка, з якім яна даўно супрацоўнічае.
Фота: jerzydziedziczak.com