Беларуска Святлана Цімашэнка стала чэмпіёнкай свету па самба

Беларуска Святлана Цімашэнка стала чэмпіёнкай свету па самба

Беларуска Святлана Цімашэнка (на архіўным здымку) стала чэмпіёнкай свету па самба. Спаборніцтвы праходзяць у Марока. Цімашэнка выступала ў вагавой катэгорыі да 80 кг. У фінале беларуска выйграла ў Марыі Арашкавай з Балгарыі, інфармуе БЕЛТА.

Святлана Цімашэнка — ураджэнка Мінска, ёй 31 год. Дагэтуль яе лепшым вынікам на міжнароднай арэне была "бронза" сусветнага чэмпіянату і "золата" кантынентальнага.

У другі дзень першынства свету беларускія спартсмены выйгралі яшчэ пяць узнагародаў: адзін сярэбраны і чатыры бронзавыя медалі. Цяпер на рахунку нашай каманды іх ужо 9 (1 залаты медаль, 2 сярэбраныя, 6 бронзавых).

Фота: ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі