“Беларуськалій” часткова прыпыняе вытворчасць у сувязі з рамонтам

“Беларуськалій” часткова прыпыняе вытворчасць у сувязі з рамонтам

“Беларуськалій” часткова прыпыніць вытворчасць у сувяззю з патрэбай у рамонце. Як гаворыцца ў паведамленні кампаніі, 26 кастрычніка на чацвёртым рудаўпраўленні адбыўся абвал металаканструкцый канвеернай галерэі. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, аднак рудаўпраўленне выводзяць на рамонт на 3-4 тыдні.

На чацвёртым рудаўпраўленні вырабляецца белы хлорысты калій і штомесячны аб’ём вытворчасці тут складае прыкладна 280 тысяч тон. “Беларуськалій” паведамляе сваім партнёрам, што большая частка адгрузак белай прадукцыі будзе ажыццяўляцца ў планавым рэжыме, а аб’ёмы, якіх не хапае, паставяць адразу пасля аднаўлення працы рудаўпраўлення.

Да канца гэтага года “Беларуськалій” правядзе капітальныя рамонты на другім і трэцім рудаўпраўленнях (там штомесячны аб’ём вытворчасці складае 250 тысяч тон і 270 тысяч тон адпаведна). Прыпыначныя рамонты працягнуцца ў сярэднім па 2-3 тыдні па кожным рудаўпраўленні.

Таксама ў паведамленні адзначаецца, што з улікам нізкай актыўнасці рынка такое скарачэнне аб’емаў станоўча паўплывае на баланс попыту і прапановы ў канцы гэтага года.

Фота: livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі