Беларускаму эмігранту Барысу Кіту споўнілася 107 гадоў

Беларускаму эмігранту Барысу Кіту споўнілася 107 гадоў

Беларускаму эмігранту Барысу Кіту споўнілася 107 гадоў. Ён — грамадзянін ЗША. У апошнія дзесяцігоддзі жыве ў Германіі.

Кіт (а да эміграцыі яго прозвішча гучала інакш — “Кіта”) нарадзіўся 6 красавіка 1910-га ў Пецярбургу. Пры польскіх уладах працаваў у Беларусі настаўнікам гімназій і школ, савецкія ўлады лічылі яго “беларускім нацыяналістам”. Падчас Другой сусветнай вайны быў арыштаваны нацыстамі, але здолеў выжыць. У паваенны час жыў у Германіі, а з 1947-га — у ЗША. Пэўны час удзельнічаў у жыцці беларускай палітычнай эміграцыі. Працаваў у амерыканскіх касмічных праектах, вядомы як навуковец, вядомы сваёй працай над палівам для ракет, напісаў першы падручнік на гэтую тэму.

У адным з нядаўніх кароткіх інтэрв’ю Барыс Кіт сказаў, што “беларуская мова — адна з найпрыгажэйшых моваў свету”. Яму цяжка самому сачыць за падзеямі ў Беларусі і свеце, але пра іх распавядаюць землякі, якія тэлефануюць ці наведваюць аднаго з найстарэйшых беларусаў. Кіт кажа, што мае добрую памяць, што пражыў “цікавае і змястоўнае жыццё”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі