Беларускай валанцёрцы з Бучы паставілі штамп аб выдварэнні з Украіны

Карына Пацёмкіна атрымлівае падзяку за дапамогу ад уладаў Бучы / асабісты архіў
Карына Пацёмкіна атрымлівае падзяку за дапамогу ад уладаў Бучы / асабісты архіў

Беларуская валанцёрка Карына Пацёмкіна мусіць пакінуць Украіну. Такое рашэнне прыняла міграцыйная служба, паставіўшы ў пашпарт дзяўчыны адпаведную пячатку. Пра гэта Карына паведамляе ў фэйсбуку.

Як і многія беларусы, пасля пратэстаў 2020 года Карына Пацёмкіна пераехала ва Украіну, жыла ў Бучы. З пачаткам вайны і бамбёжкі горада, Карына з'ехала ў больш бяспечнае месца. Але потым вярнулася ў Бучу. Менавіта ў тыя дні, калі фотаздымкі з мястэчка публікавалі ўсе сусветныя СМІ. Вярнулася адной з першых, калі там яшчэ не было ні святла, ні вады, ні газу.

 — Я прыехала свядома ва ўмовы, у якіх немагчыма жыць. У якія нармальныя людзі не вярталіся б, — распавяла дзяўчына ў размове з Еўрарадыё.

Рада Бучы ведае, колькі Карына зрабіла для мясцовых жыхароў — дзяўчына атрымала падзяку за дапамогу ўкраінцам ад мясцовых уладаў. Але міграцыйная служба Украіны адмаўляецца прыняць дакументы Карыны на афармленне часовага ВНЖ. І просіць яе з'ехаць з Украіны цягам тыдня. Цяпер ужо нават патрабуе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі