Беларуская біятланістка Анастасія Кінунен рыхтуецца стаць маці

Беларуская біятланістка Анастасія Кінунен рыхтуецца стаць маці

Беларуская біятланістка Анастасія Кінунен (Дубарэзава) рыхтуецца стаць маці. Яна датэрмінова скончыла сезон і ўжо не паехала на зборы ў Аўстрыю, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Беларускую федэрацыю біятлона.

Анастасіі Кінунен 31 год. У мінулым яна — лыжніца, у біятлон перайшла ў 2010 годзе. Шлюб з грамадзянінам Фінляндыі беларуска ўзяла летам 2016 года.

Чацвёрты этап Кубка свету па біятлоне пачнецца ў нямецкім Оберхофе 5 студзеня. Чакаецца, што якраз у студзені 2017-га ў склад зборнай Беларусі вернецца Дар'я Домрачава, якая прапусціла мінулы сезон і пачатак цяперашняга з-за нараджэння дачкі.

Беларуская біятланістка Анастасія Кінунен рыхтуецца стаць маці
Здымак з сацсетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі