Беларуская біятланістка Ганна Сола заняла 4-е месца ў жаночым спрынце
15 студзеня ў нямецкім Рупольдынгу пачаўся пяты этап Кубка свету па біятлоне. Сёння прайшоў жаночы спрынт на 7,5 км.
Беларуска Ганна Сола заняла ў гонцычацвёртае месца. Нашая суайчынніца закрыла ўсе 10 мішэняў. Нарвежцы Тырыл Экхаф яна саступіла 50,1 секунды.
Другое месца заняла прадстаўніца Фінляндыі Ганна Оберг, на трэцім апынулася італьянка Даратэя Вірэр.
З іншых прадстаўніц Беларусі Алена Кручынкіна фінішавала 16-й, Ірына Крыўко — 49-й.
Great shooting from Hanna Sola in the #RUH20 sprint. Watch the rest of the race here on https://t.co/MSJYx30KUx pic.twitter.com/b0GrrXBotz
— IBU World Cup (@IBU_WC) January 15, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.