Беларуская чыгунка паведаміла пра поўнае аднаўленне руху на Смаленшчыне
Працавалі 500 чалавек і 100 адзінак спецтэхнікі
Беларуская чыгунка паведаміла пра поўнае аднаўленне руху на Смаленшчыне (на ўчастку Семлева — Вязьма). З 8 красавіка, калі на станцыі ў Вязьме абрынуўся аўтамабільны мост над чыгункай, ішлі аднаўленчыя працы: прыбралі больш за 1800 тон бетонных канструкцый, наноў паклалі рэйкі, аднавілі кантактную сетку. Увечары ў аўторак прайшоў першы цягнік, а ў 00:32 серады адкрылі рух па другім галоўным шляху.
Смаленскія ўлады паведамляюць, што аднаўленне ішло "на максімальнай хуткасці" — працавалі 500 чалавек і 100 адзінак спецтэхнікі.
З 10 красавіка пачынаецца звычайны рух па чыгунцы паміж Беларуссю і Расіяй (напрамак Мінск — Масква).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.