Беларуская чыгунка запускае цягнік на поўнач Расіі
Цягнік пачне курсіраваць з 22 красавіка / vk.com/belrw_official
Беларуская чыгунка запускае цягнік на поўнач Расіі — у Архангельск. У гэты горад ехаць давядзецца двое сутак. Цягнік №366/365 пачне курсіраваць з 22 красавіка, піша rw.by.
Цягнік будзе штотыднёвым. З Мінска ён адправіцца ў суботу ў 10:22, у Архангельск прыбудзе ў панядзелак у 12:24. Зваротны цягнік адправіцца ў Беларусь у панядзелак у 14:47, а прыбудзе ў Мінск у сераду ў 15:08.
Плануецца, што ў Беларусі згаданы цягнік будзе спыняцца на станцыях Жодзіна, Барысаў, Крупкі, Талачын, Орша-Цэнтральная, Багушэўская, Віцебск, Езярышча.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.