Беларуская федэрацыя футбола не будзе плаціць штраф за фаеры
Беларуская федэрацыя футбола не будзе плаціць штраф за фаеры, якія былі запаленыя на "Барысаў-Арэне" падчас нядаўняга адборачнага матчу чэмпіянату свету паміж зборнымі Беларусі і Францыі (0:0). Яны загарэліся ў беларускім фан-сектары ў другім тайме. Меркавалася, што федэрацыі давядзецца заплаціць "недзіцячы" штраф. Аднак, як інфармуе сайт football.by, кіраўнік дэпартамента маркетынгу і камунікацый Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Беражкоў у эфіры радыёстанцыі "Радиус-ФМ" заявіў, што на першы раз ёй даравалі. Усё скончылася папярэджаннем.
"На першы раз нам даравалі. На другі раз не даруюць. "Белы перфоманс" згуляў сваю ролю — гісторыя скончылася прыгожа", — сказаў Беражкоў.