Беларуская футбольная зборная згуляе з Арменіяй на Дзень Волі
Беларуская футбольная зборная згуляе таварыскі матч з камандай Арменіі на Дзень Волі — 25 сакавіка. Ён пройдзе ў Ерэване. А 29 сакавіка беларусы ў Падгорыцы сустрэнуцца са зборнай Чарнагорыі.
Як паведамляе "Прессбол", Беларуская федэрацыя футбола вядзе перамовы пра правядзенне ў Барысаве таварыскага матча беларускай зборнай з адной з топ-зборных. Яго плануюць на канец траўня—пачатак чэрвеня 2016-га.
Нагадаем, восенню зборная Беларусі стартуе ў адборачным турніры чэмпіянату свету 2018 года. 6 верасня на "Барысаў-Арэне" беларусы будуць прымаць французаў. Сярод сапернікаў нашай каманды таксама Нідэрланды, Швецыя, Балгарыя, Люксембург. Каляндар гульняў глядзіце тут.