Беларуская паэтка: З мяне зрабілі "ворага народу"
Як паведамляла Еўрарадыё, адразу пяцёра беларускіх літаратараў выйшлі з праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.
Гэта — Раіса Баравікова, Валерый Гапееў, Алена Масла, Алесь Наварыч і Андрэй Федарэнка.
У інтэрв'ю Радыё Свабода Раіса Баравікова, паэтка, лаўрэатка дзяржпрэміі імя Янкі Купалы, патлумачыла свой выхад "непаважлівым стаўленнем да беларускай мовы і літаратуры пэўных асобаў з СПБ". Яна распавяла пра скандалы, якія здараліся пасля апублікавання ў часопісе "Маладосць", які яна раней рэдагавала, твораў Андрэя Федарэнкі, Леаніда Дайнекі, Алены Брава. У Адміністрацыю прэзідэнта прыходіла ананімка з Чашнікаў з сігналам, што ў дзяржаўным часопісе друкуюцца "творы ворагаў". Кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў Беларусі крытыкавала Раісу Баравікову за публікацыю "антырасійскага рамана", называла яе ледзь не нацыяналісткай.
"Беларусь — наша зямля, наша бацькаўшчына, беларуская мова — дзяржаўная. І ніхто ня мае права яе зневажаць і зневажаць тых, хто на гэтай мове піша", — кажа паэтка ў інтэрв'ю Радыё Свабода.
Фота — svaboda.org