Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка купіла дом у Лос-Анджэлесе
Пакупку нерухомасці яна зрабіла нядаўна.
Азаранка ў гэтыя дні ўдзельнічае ў тэнісным турніры ў Цынцынаці. За дзень да старта спаборніцтваў беларуска паўдзельнічала ў традыцыйнай медыягадзіне.
Вікторыя Азаранка распавяла, што купіла дом у ЗША. "Пасля Уімблдона я паехала ў Лос-Анджэлес, дзе нядаўна купіла дом", — цытуе словы тэнісісткі "Комсомольская правда в Беларуси".
Нагадаем, Вікторыя Азаранка — адна з самых высокааплатных спартсменак свету. Паводле версіі часопіса Forbes, тэнісістка з гадавым прыбыткам 15,7 млн долараў знаходзіцца на чацвёртым месцы. Сёлета беларуска стала самай маладой тэнісісткай, якая зарабіла за кар'еру 20 мільёнаў долараў.
Фота — gototennis.com