Беларускі Альфа-Банк прыпыняе міжнародныя доларавыя пераводы

Аддзяленне Альфа-Банк (Беларусь) / @alfabankby
Аддзяленне Альфа-Банк (Беларусь) / @alfabankby

Беларускі Альфа-Банк папярэдзіў кліентаў, што з 6 траўня прыпыняе міжнародныя доларавыя пераводы. Гэта звязана з тым, што Citibank вырашыў закрыць яго карэспандэнцкі рахунак. І гэта "нягледзячы на тое, што Альфа-Банк у Беларусі не знаходзіцца ў санкцыйным спісе".

"Калі вы чакаеце перавод у доларах з-за мяжы, паведаміце адпраўніку, што аплатныя рэквізіты з указаннем банка-карэспандэнта Citibank сапраўдныя толькі да 6 траўня", — адзначылі ў Альфа-Банку.

Там таксама расказалі, што цяпер актыўна шукаюць новых партнёраў і спадзяюцца аднавіць міжнародныя доларавыя пераводы. Але на гэта спатрэбіцца некаторы час.

Рабіць пераводы і плацяжы ў доларах унутры краіны па-ранейшаму можна. Валютныя карты таксама працуюць у стандартным рэжыме.

Міжнародныя плацяжы ў EUR працуюць ва ўсіх напрамках.

Нагадаем, санкцыі былі ўведзеныя супраць расійскага Альфа-Банка. У сувязі з гэтым у пачатку красавіка яго беларускі цёзка ўжо зазнаваў цяжкасці — быў вымушаны часова прыпыняць SWIFT-пераводы ў доларах. Хоць тады банкіры ў Мінску настойвалі, што беларускі Альфа-Банк да расійскага дачынення не мае. Яны гаварыўдзі, што гэта асобны бізнэс у складзе міжнароднага кансорцыума.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі