“Беларускі балкон”: ці пагражае ён новым нападам на Украіну — эфір
Барыслаў Бярэза / фота з архіва
Падазрэнні, што ў афіцыйнага Кіева ёсць нейкія дамоўленасці з рэжымам Лукашэнкі, існуюць дагэтуль насуперак усяму. Насуперак спыненню гандлёвых сувязяў паміж краінамі, адкліканню паслоў, узвядзенню абарончых фартыфікацый уздоўж беларускай мяжы. І насуперак (а можа, і праз гэта, у тым ліку) даволі негатыўнаму стаўленню да беларусаў, якія знаходзяцца ва Украіне.
Ці ёсць падставы падазраваць, што непублічныя адносіны паміж Кіевам і Мінскам існуюць дагэтуль? Чаму менавіта цяпер была агучаная інфармацыя пра аперацыю СБУ ў Мачулішчах і дзе тыя “чырвоныя лініі” ў адносінах з лукашэнкаўскім рэжымам, якія Кіеў не хоча пераходзіць? Ці адчуваецца змена стаўлення Захаду да вайны ва Украіне і ці існуе “прымус Кіева да міру з Пуціным”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы кіраўнік інфармацыйнага аддзялення партыі “Правы сектар”, экс-дэпутат Вярхоўнай рады Украіны і сябра ўкраінскай дэлегацыі ў ПАСЕ, палітычны актывіст і экс-баец Узброеных сіл Украіны Барыслаў Бярэза.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.