Беларускі дэпутат абмяркуе ў ПАСЕ пытанні дэмакратыі і смяротнай кары

Беларускі дэпутат абмяркуе ў ПАСЕ пытанні дэмакратыі і смяротнай кары

У штаб-кватэру Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) у Страсбургу адправіўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік дэлегацыі Нацыянальнага сходу па ажыццяўленні кантактаў з ПАСЕ Мікалай Самасейка.

Яго візіт у Страсбург працягнецца да 25 чэрвеня. Як інфармуе БЕЛТА, Самасейка прыме ўдзел у пасяджэнні Камісіі ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі, а таксама ў міжнародным семінары "Смяротнае пакаранне".

У прадстаўніка беларускага парламента таксама запланаваныя двухбаковыя сустрэчы з прадстаўнікамі ПАСЕ, замежнымі парламентарамі і службовымі асобамі Савета Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі