Беларускі дэпутат у ПАСЕ: Уключыце камп’ютары ― Еўрарадыё і “Хартыя” даступныя

Беларускі дэпутат у ПАСЕ: Уключыце камп’ютары ― Еўрарадыё і “Хартыя” даступныя

25 красавіка ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы абмяркоўвалася сітуацыя са свабодай слова ў Беларусі. Еўрадэпутаты прыгадалі беларускім калегам выпадкі з абмежаваннем доступу да незалежных інтэрнэт-СМІ.

Але старшыня камісіі па правах чалавека і СМІ Палаты прадстаўнікоў Андрэй Наумовіч знайшоў, што адказаць. У якасці доказу, што беларусам без абмежаванняў даступная любая інфармацыя, ён прапанаваў калегам з ПАСЕ асабіста ў гэтым упэўніцца… не выязджаючы са Страсбургу.

“Я неяк не заўжды разумею, што сёння мы не атрымліваем у Рэспубліцы Беларусь, ці грамадзяне Рэспублікі Беларусь, дастаткова інфармацыі. Паважаныя калегі, калі вы сёння пасля нашага пасяджэння, выйдзіце з гэтай авальнай залы, уключыце камп’ютар ― вам даступная любая інфармацыя на любых сайтах, якія сёння ідуць у Рэспубліцы Беларусь. Еўрарадыё, Радыё Свабода, tut.by, Хартыя, Партызан, БелаПАН ― што па душы, то і адчыняй, і чытай! І таму я неяк не разумею гэтых заўваг, якія сёння часам паступаюць”, ― заявіў у Страсбургу Андрэй Навумовіч.

Праўда, беларускі дэпутат не ўдакладніў, што ўведзеная Міністэрствам інфармацыі абмежаванне доступу да сайту “Хартыі” працуе толькі на тэрыторыі Беларусі і на тэрыторыю Францыі не распаўсюджваецца. Адпаведна, любому чалавеку, які знаходзіцца ў Страсбургу, сапраўды “даступная любая інфармацыя на любых сайтах, якія сёння ідуць у Рэспубліцы Беларусь”.

Каментуючы праўкі ў Закон “Аб СМІ”, Андрэй Навумовіч заявіў, што яны накіраваныя выключна на “павышэнне ўзроўню абароненасці ад негатыўнага ўплыву, на абарону правоў дзяцей, барацьбу з незаконным распаўсюджваннем асабістых дадзеных, умацаванне нацыянальнай інфармацыйнай прасторы”. Па словах дэпутата, нягледзячы на тое, што законапраект ужо прыняты ў першым чытанні, яны “актыўна заклікалі грамадзянскую супольнасць, Беларускую асацыяцыю журналістаў выказаць свае заўвагі і прапановы”. Падчас падрыхтоўкі законапраекта да другога чытання дасланыя заўвагі і прапановы будуць абмеркаваныя, і што “ўсе заўвагі і прапановы будуць пачутыя і абазначаныя”.

Беларускі дэпутат у ПАСЕ: Уключыце камп’ютары ― Еўрарадыё і “Хартыя” даступныя
Беларуская "дэлегацыя" ў ПАСЕ -- Таццяна Караткевіч (Гавары праўду), дэпутаты парламенту Алена Анісім і Андрэй Навумовіч, фота са старонкі Юрася Губарэвіча ў Фэйсбуку

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі