Беларускі добараахвотнік ва Украіне жэніцца з вайсковай доктаркай

Беларускі добараахвотнік ва Украіне жэніцца з вайсковай доктаркай

Беларускі добараахвотнік ва Украіне Васіль Парфянкоў жэніцца з вайсковай доктаркай Аленай. Пара пазнаёмілася ў зоне баёў на Данбасе два гады таму, паведамляе Радыё "Свабода".

Зарэгістраваць шлюб пара збіраецца пасля таго, як скончыцца суд па справе Парфянкова. Яго судзяць за пагромы офісаў расійскіх банкаў і фірмаў у Кіеве 20 лютага.

Акцыя была прымеркаваная да гадавіны масавага расстрэлу пратэстоўцаў на Майдане. Каля 10 чалавек у вайсковай форме і некалькі чалавек у цывільным разграмілі офіс алігарха Рыната Ахметава, а таксама офісы расійскіх "Альфа-банка" і "Сбербанка России". Камандзір атрада Мікола Каханіўскі заявіў, што Парфянкоў удзельнічаў у пагроме паводле ўказання свайго камандавання.

Першапачаткова беларускага добраахвотніка ўзялі пад хатнюю варту. Але 26 красавіка суд змяніў яму меру стрымання на асабістае абавязанне. Парфянкоў мяркуе, што атрымае некалькі гадоў зняволення ўмоўна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі