Беларускі футбольны клуб пачаў супрацу з маскоўскім і можа памяняць назву
Футбалісты дзяржынскага "Арсенала"
Дзяржынскі футбольны клуб "Арсенал" у рамках супрацоўніцтва з маскоўскім "Лакаматывам" можа памяняць назву, піша спартовы тг-канал "Вуха".
Мяркуецца, што новая назва клуба будзе "Арсенал-РЖД". У такім выпадку памяняецца і клубны лагатып.
Паведамляецца, быццам маскоўскі клуб стане аддаваць у арэнду ў Беларусь 17-19 летніх гульцоў. Акрамя таго, "Арсенал" атрымае дадатковае фінансаванне на першы час. А ў кіраўніцтве дзяржынскага клуба могуць з'явіцца людзі з "Лакаматыва".
У маскоўскім клубе падкрэсліваюць, што гаворка не ідзе пра стварэнне фарм-клуба, а толькі пра супрацу паміж клубамі.
Не выключана, што такім чынам расійскія футбалісты, якім цяпер закрыты выхад у еўракубкі, шукаюць магчымасці абысці санкцыі і выступаць пад выглядам беларускай каманды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.