Беларускі гарналыжнік Юрый Данілачкін заняў 33-е месца ў слаламе

Беларускі гарналыжнік Юрый Данілачкін заняў 33-е месца ў слаламе

Беларускі гарналыжнік Юрый Данілачкін заняў 33-е месца ў слаламе на Алімпіядзе ў Пхёнчхане. Па суме двух спробаў ён саступіў Андрэ Мюрэру са Швецыі, які заваяваў “золата”, 13,16 секунды. Другое месца заняў Рамон Цэнхойзер са Швейцарыі, трэцяе — Міхаэль Мат з Аўстрыі.

На рахунку беларускай зборнай на Алімпіядзе дзве ўзнагароды — “золата” Ганны Гуськовай у фрыстайле і “срэбра” Дар’і Домрачавай у біятлоне. Пэўныя надзеі ўскладаюцца на сённяшнюю жаночую эстафету ў біятланістак, яна пачнецца ў 14:15.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі