Беларускі полк імя Каліноўскага стварае медычную службу
Беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага ва Украіне стварае медычную службу. Аб'яўлены набор у яе "хлопцаў і дзяўчат" ад 18 гадоў. Падкрэсліваецца, што медыкі не працуюць на перадавой, а толькі ў "жоўтай" і "зялёнай" зонах, а таксама на рэанімабілях.
Кандыдатам абяцаюць "спецыяльную падрыхтоўку" і "кваліфікацыю парамедыка". Пасля навучання падпісваецца кантракт.
Полк імя Каліноўскага (былы батальён) з сакавіка 2022-га дзейнічае ў складзе Узброеных сіл Украіны. Яго падраздзяленні ўдзельнічаюць у баях супраць расійскіх войскаў на ўсходзе Украіны. За ўвесь час полк мае трох загінулых і некалькі дзясяткаў параненых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.