Беларускі правайдэр заблакаваў брэсцкі сайт на патрабаванне з Расіі
Беларускі правайдэр заблакаваў сайт brestnote.by на патрабаванне з Расіі. Раскамнагляду не спадабалася, як ён асвятляе вайну ва Украіне. Як піша baj.by, ад уладальніцы сайта запатрабавалі выдаліць матэрыял ад канца сакавіка, у якім асвятлялася хроніка расійскай ваеннай агрэсіі ва Украіне. Калі яна пацікавілася ў правайдэра, якое дачыненнне да гэтага мае Раскамнагляд, то пачула, што ён мае на гэта права.
“Адказ мяне здзівіў, — кажа рэдактарка сайта Наталля Грынчак. — Аказваецца, што Раскамнагляд, які з'яўляецца арганізацыяй, што рэгулюе парадак доступу да інфармацыйных рэсурсаў у сетцы інтэрнэт з тэрыторыі РФ, мае паўнамоцтвы загадваць інтэрнэт-правайдэрам блакаваць доступ да сайта як па імя дамену, так і па IP-адрасу — у тым ліку на тэрыторыі Беларусі”.
Згаданую публікацыю з сайта прыбралі, пасля чаго сайт разблакавалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.