Беларускі рубель 6 жніўня аслабеў адносна ўсіх асноўных валют

Беларускі рубель 6 жніўня аслабеў адносна ўсіх асноўных валют

6 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША павялічыўся — з 2,4368 да 2,4376 беларускага рубля. Курс еўра таксама вырас — з 2,8821 да 2,8905 беларускага рубля. Курс расійскай валюты таксама пайшоў угору: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3334 беларускага (у сераду — 3,3288).

Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,14%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі