Беларускі рубель зноў падае на старце таргоў на валютнай біржы

Падзенне беларускай валюты — услед за расійскай — пачалося пасля ўварвання РФ ва Украіну / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Падзенне беларускай валюты — услед за расійскай — пачалося пасля ўварвання РФ ва Украіну / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Беларускі рубель зноў падае на старце таргоў на валютнай біржы. За першыя 30 хвілін ён аслабеў да даляра больш чым на 6%, а да еўра — амаль на 5%. Такім чынам даляр таргавалі па 3,2922 рубля, еўра — па 3,5958. Таргі па расійскім рублі так і не пачаліся.

Імклівае падзенне беларускай валюты — услед за расійскай — пачалося пасля ўварвання РФ ва Украіну і ўвядзення шматлікіх санкцый супраць Масквы. Мінск таксама трапіў пад санкцыі за саўдзел у агрэсіі — на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца расійскія войскі, адсюль пускаліся ракеты па Украіне.

На фоне дэвальвацыі расійскага рубля Цэнтрабанк Расіі абмежаваў аперацыі з замежнай валютай у РФ. Расійскія банкі з 9 сакавіка не будуць прадаваць фізасобам наяўную валюту. Абмяняць яе на рублі па-ранейшаму можна.

Таксама грамадзяне РФ змогуць зняць са сваіх рахункаў або ўкладаў толькі да 10 тысяч даляраў у наяўных. Астатнія сродкі будуць выдаваць у рублях "па рынкавым курсе на дзень выдачы". Сцвярджаецца, што новаўвядзенне часовае — да верасня 2022-га.

Белорусский рубль снова падает на старте торгов на валютной бирже
Таргі на беларускай валютнай біржы 9 сакавіка пачаліся а 11 гадзіне / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі