Беларускі рубель зноў слабее да даляра і еўра на адкрыцці таргоў
Таргі на валютнай біржы пачаліся з падзення рубля да даляра і еўра / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Беларускі рубель зноў слабее на адкрыцці валютных таргоў на біржы. Даляр падрос больш чым на 5% і гандлюецца на ўзроўні 3,0964. Еўра таксама даражэе, дадаў у кошце больш за 4%. Па стане на 11:32 еўрапейскую валюту гандлявалі на ўзроўні 3,4515.
У адносінах да расійскага рубля беларускі крыху ўмацаваўся. Рост склаў у межах тых жа 5%. За 100 расійскі рублёў прапануюць 3,079 беларускіх.
Чарговае прыкметнае падзенне беларускага рубля пачалося пасля ўварвання Расіі ва Украіну і ўвядзення сур'ёзных эканамічных санкцый супраць РФ. У дачыненні да Беларусі таксама анансаваныя санкцыі — як краіны, датычнай да расійскай агрэсіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.