Беларускі спартыўны каментатар Уладзімір Навіцкі — на пенсіі
Беларускі спартыўны каментатар Уладзімір Навіцкі — на пенсіі. Як інфармуе by.tribuna.com, ён напісаў заяву аб сыходзе з тэлеканала "Беларусь 5". Навіцкаму 65 гадоў. На тэлебачанні ён працаваў з траўня 1981-га.
Тэлекаментатар прызнаецца, што самы памятны для яго рэпартаж з матча алімпійскага хакейнага турніра паміж зборнымі Беларусі і Швецыі ў лютым 2002-га, які наша каманда сенсацыйна выйграла. Агулам Уладзімір Навіцкі працаваў на дзесяці Алімпіядах.
З Навіцкім звязана шмат цікавых гісторый. Сем гадоў таму ён каментаваў матч з удзелам зборнай Францыі. Адзін з супрацоўнікаў Еўрарадыё даслаў тэлекаментатару СМС, і ў другім тайме Уладзімір Навіцкі яго агучыў: "Уладзімір, а чаму вы ніколі не называеце футбаліста Саміра па прозвішчы? Балельшчыкі Францыі". І каментатар яго назваў: "Насры ў штрафной пляцоўцы. Насры каля кутняга сцяжка...".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.