Беларускі велагоншчык заваяваў золата на чэмпіянаце Еўропы

Беларускі велагоншчык заваяваў золата на чэмпіянаце Еўропы

20-гадовы беларускі велагоншчык Аляксандр Рабушэнка стаў чэмпіёнам Еўропы ў групавой гонцы ва ўзроставай катэгорыі да 23 год. Ён прайшоў 150-кіламетровую дыстанцыю за 3 гадзіны 32 хвіліны 43 секунды.

Як паведамляе БелаПАН, лёс залатой узнагароды вырашаўся на самым фінішы гонкі — беларус моцна накаціў на апошніх метрах дыстанцыі і абышоў канкурэнтаў. У выніку на другім месцы апынуўся бельгіец Б’ёрг Ламбрэхт, а трэцяе месца ў Андрэа Вендрамэ з Італіі.

Беларускія велагоншчыкі маюць ужо два медалі на першынстве Еўропы, якое праходзіць у Францыі з 14 па 18 верасня. Раней у гонцы з раздзельным стартам сярод дзяўчат ва ўзросце да 23 год серабро выйграла Ксенія Тугай.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі