Беларускі выйшлі ў фінал Кубка Федэрацыі
Беларуская жаночая зборная па тэнісе выйшла ў фінал сусветнай групы Кубка Федэрацыі. У 4 паядынку ў рамках паўфінальнага матчу Арына Сабаленка атрымала перамогу над Вікторыяй Галубіч — 6:3, 2:6, 6:4 і забяспечыла сваёй камандзе перамогу, бо лік стаў 3:1 на карысць Беларусі і парны запланаваны паядынак ужо не мае турнірнага значэння
Раней Аляксандра Сасновіч абыграла Вікторыю Галубіч, але Арына Сабаленка саступіла Тымеі Бачынскі. Сёння Сасновіч была мацнейшай за Бачынскі, таму беларускі павялі ў ліку 2:1. Перамога Сабаленка замацавала іх лідарства.
Такім чынам, Беларусь трапіла ў чацвёрку наймацнейшых тэнісных каманд планеты.